Загрузка. Пожалуйста, подождите...
8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень адзначаецца штогод з 1964 года. Але чаму менавіта 8 лютага? - спытаеце вы. - Што ж такога асаблівага здарылася ў гэты дзень? У розныя гады ў розных краінах свету на 8 лютага выпалі выпадкі гібелі юных герояў. Піянеры нашай школы сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць такіх жа як і яны, дзяўчынак і хлапчукоў, яшчэ раз перагарнулі старонкі жыцця і подзвігу юных Герояў Савецкага Саюза: Зіны Партновай, Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава; успомнілі пра іншых піянераў-герояў , якія змагаліся за родную зямлю і аддалі за яе жыццё. Усім ім на той момант было па 13-15 гадоў. Сучасныя піянеры вучацца ў іх смеласці і мужнасці, стойкасці і любві да Радзімы.