Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 20.10.2021
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Цікавая сустрэча

Автор: levon.nat от 20-10-2021, 14:29
Цікавая сустрэча18 кастрычніка нашу школу наведалі курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Нагодай для гэтай сустрэчы стаў гераічны ўчынак выпускніка нашай школы, старшага лейтэнанта Харламава Аляксея Аляксеевіча, які, праявіўшы мужнасць і гераізм,выратаваў жыццё свайму падначаленаму ў час заняткаў па агнявой падрыхтоўцы 13 кастрычніка 2021 года. У час сустрэчы курсанты і вучні школы яшчэ раз канстатавалі той факт, што сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы - гэта чалавек, які з самага дзяцінства добрасумленна адносіцца да сваіх абавязкаў, паважае культуру і традыцыі сваёй краіны. У час прафарыентацыйнай гутаркі вучні 10-11 класаў пазнаёміліся з умовамі паступлення і навучання ў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Зацікавіў курсантаў наш школьны музей, дзе сярод экспанатаў ёсць стэнд з фотаздымкамі нашых выпускнікоў, якія пасвяцілі сваё жыццё прафесіі ваеннага. На сустрэчы прысутнічаў выпускнік школы, старшыня Ваўкавыскай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Агеец Іван Яфімавіч,які асабіста знаёмы з Аляксеем Харламавым і неаднаразова ўдзельнічаў з ім у сустрэчах са школьнікамі. Іван Яфімавіч расказаў курсантам аб сваёй службе ў ДРА і аб рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі,якая праводзіцца членамі Ваўкавыскай арганізацыі БСВВА.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!