Загрузка. Пожалуйста, подождите...
У шосты школьны дзень навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у буктрэйлінгу “Прафесіі: учора, сёння, заўтра”.
Навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел ў працоўнай аперацыі “Расці, кветка!”. Дзеці даведаліся, якія пакаёвыя кветкі растуць у школе, ўзгадалі правілы іх догляду і набылі веды па іх вырошчванню.
З мэтай раскрыцця ролі сям’і ў жыцці кожнага чалавека ў 1 класе прайшла інтэрактыўная гульня “Сем Я= СЯМ’Я”. Дзеці чыталі вершы, разгадвалі загадкі , расказвалі аб традыцыях і занятках сваёй сям’і, будавалі дом, дзе заўсёды будзе панаваць радасць і шчасце.