14 кастрычніка прайшла гадзіна сямейнага актыўнага адпачынку
“Да пераможнага фінішу з мамай і татам”. Праграма мерапрыемства была насычанай і вясёлай. Камандам былі прапанаваны займальныя эстафеты з бегам, скачкамі, з мячамі, абручамі, кеглямі. Усе ўдзельнікі стараліся з усіх сіл, балельшчыкі перажывалі за свае каманды.
Праведзенае спартыўнае свята згуртавала навучэнцаў i iх бацькоў, нікога не пакінула абыякавым. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці.