18 кастрычніка навучэнцы 2 і 4 класаў арганізавалі выставу сямейнай творчасці “Разам з мамай і татам.” Сумесная творчасць дзяцей і бацькоў дазваляе карысна і цікава правесці вольны час. Дзеці расказалі і паказалі сваім сябрам і аднакласнікам , якія цудоўныя рэчы яны ствараюць разам са сваімі блізкімі людзьмі.