Восень – гэта загадкавая пара года, якая захапляе сваёй прыгажосцю, ласкавым спевам птушак і чароўнымі прыроднымі краявідамі. Як добра ў ціхі восеньскі дзянёк прайсціся, не спяшаючыся, па парку, падкідваючы нагамі яркія россыпы лісця, пабадзяцца па лесе, удыхаючы свежае паветра і атрымаць асалоду ад незямной прыгажосці прыроды. У цэлым, восеньскі пейзаж цешыць сваёй прыгажосцю і падымае настрой. Але гэта мы часцей за ўсё назіраем ранняй восенню. А ці можна атрымаць асалоду ад падарожа ў прыроду ў канцы лістапада, калі неба зацягнута шэрымі хмарамі, рэдкія сонечныя дні бледныя і празрыстыя, голыя галінкі дрэў, холадна і нярэдка дажджліва? Аказваецца, можна. Неабходна толькі жаданне і добрая кампанія. Усё гэта было ў рабят у суботні дзень, калі яны адправіліся ў падарожжа ў прыроду. Цікавыя завітушкі на дрэвах, мяккі мох, пянькі, на якіх красуюцца незвычайныя грыбы, галінкі і рэдкія жоўтыя лісцікі, якія яшчэ не крануў першы марозік, – усё гэта заўважылі неабыякавыя да прыгажосці дзіцячыя вочы.Самымі актыўнымі падарожнікамі і назіральнікамі былі Барынаў М., Пакачайла К., Дмухоўская Я., Глякоўскі К., Рыгоцкі М. Няхай настрой гэтага дня, рабяты, застанецца з вамі надоўга!