Каб быць беражлівымі Інтэрактыўная гульня пад назвай “Крок да эканомнага расходавання сродкаў” адбылася ў суботу для навучэнцаў 5-7 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай гульні акцэнтавалі ўвагу на пытаннях эканоміі вады, электраэнергіі, беражлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. А яшчэ выказалі жаданне прыняць удзел у экалагічнай акцыі “Час Зямлі”.
У рамках міжнароднай акцыі "Час Зямлі" у суботні дзень вучні сярэдніх класаў могуць прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні “Крок да эканомнага расходавання сродкаў” з 11.00 да 12.30, вучні пачатковых класаў з 12.00 да 13.00 запрашаюцца да ўдзелу ў падарожжы “Экалагічнае асарці”. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі чакае вас. Не будзьце абыякавыя, прымайце ўдзел!
21 марта в рамках областной акции «Молодежь! Кликни ЗОЖ!» в библиотеке для учащихся школы был организован просмотр тематических видеофильмов, их фрагментов, видеороликов по профилактике зависимостей, популяризации здорового образа жизни в молодежной среде с последующим обсуждением. Каждый из участников мероприятия для себя сделал вывод, что «ЗОЖ – это здорово!»
Фотавыстава “Мая сям’я за ЗЛЖ” была арганізавана з навучэнцамі 3 класа. Дзеці ўспаміналі і з захапленнем расказвалі пра сямейныя паходы, пазнавальныя паездкі, традыцыйнае правядзенне вольнага часу.
21 сакавіка з вучнямі 2-7 класаў прайшла гульня-конкурс “Усё аб правілах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”. Мэта гульні- пазнаёміць дзяцей з інфекцыйнымі захворваннямі, іх лячэннем і прафілактыкай. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманды “Вітамінка” і “Здаравячок”. Дзеці спаборнічалі ў гульнях “Хто больш”, “Адгадай, хто я ?”, ”Чароўны мяч”, “Маё пажаданне”, склалі памяткі па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. Пераможцамі гульні стала каманда “Вітамінка” ў складзе Глякоўскага Кірыла, Верабей Вікторыі і Дмухоўскай Яны. Галоўны вывад, які зрабілі дзеці пасля сённяшняга мерапрыемства –неабходна ўважліва адносіцца да свайго здароўя і падтрымліваць свой імунітэт.
Навучэнцы 2 класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Формула здароўя”. Мэта гульні-фарміраванне здаровага ладу жыцця. Дзеці пазнаёміліся з фактарамі, якія станоўча ўплываюць на наша здароўе: актыўным вобразам жыцця, загартоўваннем, добрым настроем, спортам, правільным харчаваннем. Яны вызначылі, што ў дадзенай формуле здароўя няма месца шкодным звычкам .
У рамках абласной акцыі "Моладзь! Клікні ЗЛЖ!" у суботні дзень вучні школы могуць прыняць удзел у гульні-конкурсе “Усё аб правілах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў” з 12.00 да 13.30, а з 11.00 да 12.00 у вас ёсць магчымасць праглядзець тэматычныя відэафільмы, іх фрагменты, відэаролікі па прафілактыцы залежнасцяў, папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі з наступным абмеркаваннем. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі чакае вас. Не будзьце абыякавыя, прымайце ўдзел!
Інтэлектуальная гульня-віктарына “Мы помнім! Мы ганарымся!” яшчэ раз нагадала навучэнцам пра знамянальную дату – 75-годдзе з Дня Вялікай Перамогі. Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі “падарожнічалі” па станцыях “Даты і лічбы Вялікай Айчыннай вайны”, “Вядомыя імёны і гарады”, “Ваенныя песні”, “Творчасць сваімі рукамі”. Вынікам падарожжа сталі малюнкі “Кветкі Перамогі” і калаж “Мы помнім! Мы ганарымся”.
14 марта учащиеся 10-11 классов посетили Порозовскую библиотеку-центр краеведения. Для ребят была организована увлекательная экскурсия. В ходе мероприятия учащиеся узнали об истории развития гончарного ремесла в Порозовском крае, процессе изготовления уникальных изделий чернозадымленной керамики, увидели знаменитую черноглянцевую посуду, сделанную руками мастеров, а также документальные и фотоматериалы о жизни знаменитых местных гончаров – Иосифа Шопика, Антона Поплавского, Антона Крицкого, Казимира Перещаки, Феликса Шалкевича. А еще ребятам была представлена уникальная возможность понаблюдать за процессом изготовления глиняной посуды современным гончаром, поучаствовать в мастер-классе.