Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 13-10-2019, 09:55
А ў нас у шосты дзень...
Суботнім вечарам навучэнцы 10 класа прынялі актыўны ўдзел у акцыі
"ВІНШАВАННІ НА ПРАЦОЎНЫМ МЕСЦЫ" і павіншавалі жанчын, якія ў гэты вечар знаходзіліся на сваіх працоўных месцах, з надыходзячым святам. Рабятам вельмі былі рады ў Поразаўскім сектары культуры і вольнага часу, бібліятэцы-цэнтры краязнаўства, магазінах пасёлка.


А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 13-10-2019, 09:41
А ў нас у шосты дзень...
Навучэнцы 2 -8 класаў прынялі актыўны ўдзел у акцыі "З надыходзячым святам!". Рабяты павіншавалі жанчын-маці, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і здзяйснення ўсіх мар.

Дзень здароўя

Автор: levon.nat от 13-10-2019, 09:33
Дзень здароўя
У дзень здароўя ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў лёгкаатлетычным трохбор'і ў наступных відах: кіданне мяча 150 грам на далёкасць, бег 30 метраў, скачкі ў даўжыню з месца. Лепшыя вынікі паказалі наступныя навучэнцы: Глякоўскі Іван (2 клас), Глякоўскі Кірыл (3 клас), Бабаш Марына (3 клас)Лазар Аляксей (4 клас), Верабей Вікторыя (4 клас)
.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 13-10-2019, 09:12
А ў нас у шосты дзень...
У суботні дзень вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у віншавальнай акцыі
“З надыходзячым святам!”
Жанчыны нашага пасёлка пачулі цёплыя словы віншавання з нагоды Дня Маці, атрымалі ў падарунак кветкі.
Мы жадаем нашым матулям моцнага здароўя, шчасця, здзяйснення ўсіх мар. Няхай родныя і блізкія вам людзі прыносяць толькі радасць і задавальненне.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 13-10-2019, 09:07
А ў нас у шосты дзень...
Матуля - самы блізкі і дарагі чалавек для кожнага з нас. Напярэдадні Дня маці кожнае дзіця імкнецца падрыхтаваць для матулі падарунак, выраблены сваімі рукамі. З гэтай нагоды ў суботні дзень была арганізавана работа майстэрні “Падарунак для матулі”. Навучэнцы 2-4 класаў праявілі творчасць, фантазыю і індывідуальнасць пры афармленні віншавальных паштовак і складанні тэксту пажаданняў. Засталося толькі дачакацца свята і павіншаваць сваіх дарагіх і непаўторных матуль.

Аб'ява!

Автор: levon.nat от 11-10-2019, 07:04
Аб'ява!
Увага!
Нагадваем :
мерапрыемствы ў ІБЦ праводзіцца не будуць у сувязі з удзелам бібліятэкара ў перапісе насельніцтва
.


Анонс

Автор: levon.nat от 11-10-2019, 07:00
Анонс
Паважаныя законныя прадстаўнікі!
Спяшайцеся ў шосты дзень у школу.
Вас тут чакаюць:
спецыялісты СППС дапамогуць вам даведацца галоўнае
з заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб правах жанчын, пазнаёмяць з
Правіламі бяспечных паводзін у інтэрнэце
( што павінны ведаць бацькі?)


Анонс

Автор: levon.nat от 10-10-2019, 20:55
Анонс
Паважаныя старшакласнікі, вам будуць рады ў Поразаўскім сектары культуры і вольнага часу, бібліятэцы-цэнтры краязнаўства
Прымайце ўдзел у акцыі
"ВІНШАВАННІ НА ПРАЦОЎНЫМ МЕСЦЫ"

З пытаннямі звяртайцеся да Леванчук Н.В., класнага кіраўніка 10 класа

Анонс

Автор: levon.nat от 10-10-2019, 20:49
Анонс
Удзельнічай у віншавальнай акцыі
"З надыходзячым святам!"

Час: 12.15-13.15
2-4 кл. з Пачэбут А. А. 5- 8 кл. з Карповіч А.У

Анонс

Автор: levon.nat от 10-10-2019, 20:44
Анонс
Не хочаш папрацаваць у майстэрні “Падарунак для матулі”?
Гэта актуальна напярэдадні
14 кастрычніка.
Ці не так?
З забой захапі алоўкі, паперу, добры настрой!!!

Табе дапаможа Алена Мікалаеўна Акудовіч

Анонс

Автор: levon.nat от 10-10-2019, 20:38
Анонс
Увага!

Запрашаем на час рэкордаў
" Алімпійскія надзеі"
У 09.00 у спартыўнай зале
цябе чакаюць настаўнікі
фізічнай культуры і здароўя!!!
Можа, менавіта ў гэты суботні дзень
ты паставіш свой рэкорд!"!?))))

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 5-10-2019, 20:41
А ў нас у шосты дзень...
В предверии Дня матери в каждом учебном заведении, в городском или сельском доме культуры пройдут праздничные концерты, на которых будут чествовать матерей, давшим жизнь своим детям. Традиционно и в нашей школе пройдёт такой концерт. На нём выступят учащиеся каждого класса со своим поздравительными номерами. А пока до праздника осталось несколько дней, ребята репетируют свои концертные номера. Ведь каждый участник старается подарить своей маме радость, хорошее настроение и частичку тепла .

Анонс

Автор: levon.nat от 3-10-2019, 22:02
Анонс
Віншавальная акцыя
“Кветкі дабрыні ветэранам педпрацы”
Час: 10.00-13.30
Месца правядзення:г.п.Поразава і вёскі мікрараёну
Удзельнікі: 5-11 класы і іх класныя кіраўнікі

Каардынатар: Галась М.Ч., класны кіраўнік 6 класа


Анонс

Автор: levon.nat от 3-10-2019, 21:58
Анонс
Шасцікласнікі, спяшайцеся
на рэфлексійную сустрэчу

“Важней за ўсё надвор’е ў класе”


Вас чакае Глякоўская І.З., педагог-псіхолаг у 10.00 у кабінеце №57

Анонс

Автор: levon.nat от 3-10-2019, 21:55
Анонс
Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі)! Чакаем вас на кансультацыйным пункце
Тэма размовы - суіцыдальныя паводзіны непаўналетніх
Педагог-псіхолаг Іна Здзіславаўна Глякоўская адкажа на ўсе вашы пытанні!
Час: 09.00-10.00
Месца правядзення: каб.55


 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!