Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 

Круглы стол

Автор: levon.nat от 24-03-2022, 15:55
23 сакавіка прайшоў круглы стол “Шляхі ўдасканалення методыкі выкладання вучэбных прадметаў”.
Адкрыла круглы стол і акрэсліла актуальныя пытанні і праблемы выкарыстання сучасных тэхналогій і метадаў у адукацыйным працэсе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце С.С.Балюк.
Настаўнік пачатковых класаў А.М.Акудовіч пазнаёміла прысутных з вопытам практычнага прымянення метадычных прыёмаў і сродкаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі. Па меркаванні настаўніка, шырокае прымяненне сучасных прыёмаў візуалізацыі дае магчымасць педагогу мадэліраваць вучэбны працэс так, каб забяспечыць максімальную актывізацыю пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і знізіць стамляемасць.

Аб перавагах сучаснага буквара на беларускай мове расказала В.А.Крыцкая
Настаўнік сусветнай мастацкай культуры Н.І.Здрадоўская пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі арганізацыі дзейнасці па фарміраванні метапрадметных кампетэнцый.
Адным з прыярытэтных спосабаў павышэння вучэбнай матывацыі, на думку настаўніка геаграфіі і грамадазнаўства М.І.Пачэбут, з’яўляецца выкарыстанне метадаў і прыёмаў кагнітыўнай візуалізацыі вучэбнай інфармацыі (схемы, графікі, табліцы, апорныя канспекты, інтэлект-карты).
Н.В.Леванчук, настаўнік фізікі, расказала аб магчымасцях выкарыстання вучэбных дапаможнікаў новага пакалення для арганізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. У вучэбных дапаможніках VІІ і ІХ класаў прадугледжваюцца заданні, якія выконваюцца з выкарыстаннем інтэрактыўных мадэлей. Дадзеныя заданні размешчаны на нацыянальным адукацыйным рэсурсе http: //e-vedy.adu.by. У большасці параграфаў вучэбнага дапаможніка для VІІІ класа ёсць малюнкі, якія можна пераўтварыць у відэаролік пры дапамозе смартфона або планшэта, загрузіўшы праграму HPReveal. Працуючы з вучэбным дапаможнікам Х класа можна сустрэць умоўныя абазначэнні, які даюць адсылку да прагляду відэаролікаў. Для работы з элементамі дапоўненай рэальнасці патрабуецца прыкладанне “АІV – дапоўненая рэальнасць”, хуткасны доступ у інтэрнэт. Сціслыя высновы ў канцы параграфаў, пададзеныя ў выглядзе структурна-лагічных схем, дапамагаюць навучэнцам самастойна абагульняць і лепш засвоіць вучэбны матэрыял.
Педагогі Г.І.Бараноўская, М.В.Бялава, А.А.Пачэбут акцэнтавалі ўвагу прысутных на асаблівасцях праектавання вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў, выкарыстанні развіццёвага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў у дадзеным накірунку.
Рэфлексійны этап круглага стала паказаў, што большая частка педагогаў ведае і ўкараняе ў практыку як сучасныя, так і традыцыйныя методыкі і тэхналогіі навучання.


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!