Гульня-падарожжа “Азбука здароўя”
Не сакрэт, што азбука здароўя ў кожнага свая. Удзельнікі гульні-падарожжа “Азбука здароўя” паспрабавалі знайсці ўніверсальную азбуку, якая магла б адпавядаць запытам кожнага, хто імкнецца весці здаровы лад жыцця. Вось асноўныя складнікі: здаровае харчаванне, правільны рэжым дня, заняткі спортам і добры настрой. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі творчыя заданні на станцыі “Тэатральная”, з дапамогай рухаў, мімікі і жэстаў дэманстравалі розныя віды спорту, а затым накіраваліся на “вясёлы перапынак” у спартыўную залу. Там “падарожнікам” трэба было прайсці турыстычныя выпрабаванні, з якімі яны цудоўна справіліся. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі гульні-падарожжа сталі наступныя хлопчыкі і дзяўчынкі: Глякоўскі Кірыл, Гойлік Валерыя, Верабей Вікторыя, Барынаў Міхаіл, Пакачайло Кацярына.



Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.